Млын

Мэтаразвіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок спяваюць:
                                   Млынарня на горцы
                                   Крыламі махае,
                                   Крыламі махае,
                                   Зерне працірае.
                                   Сама не глытае,    
                                   Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cпiнy таварыша i падымае нoгiГульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Правілы гульніу сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий