Свінка

Мэта: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
—  Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука! Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.
Правілы гульнідзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

Комментариев нет:

Отправить комментарий