Метка

Мэтаудасканальваць навыкі хуткага бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал, выхоўваць смеласць.
Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве групы i стано­вяцца на адлегласці 25 м адна ад адной. Пасярэдзіне паміж гpyпaмi ставіцца слупок, які называецца меткай. Затым адна група выклікае каго-небудзь з дзяцей другой групы. Выкліканае дзіця імкнецца забегчы за метку, а яго ловяць усе дзеці процілеглай групы. Калі яно паспявае за­бегчы за метку, то застаецца ў сваёй групе, калі не, то пераходзіць у процілеглую групу. Так гуляюць да таго часу, пакуль не зловяць ycix iгpaкoў з процілеглай групы, за выключэннем аднаго. Гэтаму апошняму завязваюць вочы i ён ідзе да процілеглай групы з распасцёртымі рукамі. Колькі дзяцей захопіць pyкaмi, столькі i павядзе на свой бок.   Цяпер   усе   захопленыя  ловяць  дзяцей   процілеглай групы.
Правілы гульнівыкліканае дзіця павінна паспець дабегчы да слупка i стаць за iм.

Комментариев нет:

Отправить комментарий