Каваль

Мэта: развіваць кемлівасць, назіральнасць; выхоўваць сяброўскія адносіны.

Апісанне гульні: з удзельнікаў гульні выбіраюць каваля, які мае скручаную "пытку" з хусткі або ручніка. На лаве пад шапкай ці іншым прадметам хавае якую-небудзь рэч, напрыклад, арэх, цыбуліну, гарошыну і г.д. Да каваля па чарзе падыходзяць дзеці і спрабуюць адгадаць, што схавана. Хто не адгадае з першага разу, таго каваль "б'е" пыткай.
Так праходзяць усе ўдзельнікі гульні. Калі ніхто з дзяцей не адгадае, які прадмет схаваны, тады ўсе "б'юць" пыткай каваля.

Комментариев нет:

Отправить комментарий