Крыжаўзвіжанская царква

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга  — праваслаўны храм у в. Бабры (Лідскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Храм вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1810 г. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы, прамавугольнай апсіды з трымя рызніцамі. Над бабінцам у 1880 г. ўзведзены шатровы чацвярык званіца з макаўкай у завяршэнні. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца ярусным спалучэннем асобных дахаў зрубаў (агульнага над асноўным аб'ёмам і апсідай), вылучэннем на вертыкальнай шалёўцы сцен прамавугольных аконных праёмаў у простых ліштвах.У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бабінец і апсіда, вылучанная драўляным іканастасам. У апсідзе захавалась маляўнічая размалёўка з выявай краявіду.
в. Бабры, Лідскі раён.

Комментариев нет:

Отправить комментарий