Касцёл Праабражэння Гасподняга, 1840, 1932 гады

Абрамлены бутавай агароджай з  арачнымі варотамі. Храм не мае выразнай архітэктурна-стылёвай планіроўкі – гэта помнік архітэктуры гістарызму з выкарыстаннем стылізаваных элементаў рэнесансу, барока, класіцызму, канструктывізму.
Касцёл у в. Ваверка – прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якім спалучаюцца рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання своеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.
в.Ваверка, Лідскі раён.

Комментариев нет:

Отправить комментарий