Жарт

Рыгор Барадулін
Проста жах —
Гарыць калодзеж,
Аж пад неба полымя.
Чым астудзіш, ахалодзіш?
Не рукамі голымі!
Што рабіць?
Бяда
Адна.
Выгарыць вада
Да дна.
Што рабіць
I што рашыць?
Як ваду
Вадой тушыць?

Комментариев нет:

Отправить комментарий