Гусі ляцяць!

Мэта: садзейнічаць развіццю ўвагі, каардынацыі рухаў, кемлівасці.
Aпicaннe гульні: гуляючыя выбіраюць вядучага, а самі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падае каманды: “Гусі ляцяць!”, затым: “Качкі ляцяць!”, “Вароны ляцяць!”, “Шпакі ляцяць!” і г.д. ігракі падымаюць рукі ўгору і махаюць імі, нібы птушкі крыламі, пры гэтым гучна гавораць: “Ляцяць!”. Потым хутка апускаюць рукі. Час ад часу вядучы спрабуе заблытаць ігракоў, кажучы: “Карасі ляцяць!”, “Зайцы ляцяць!”. Гуляючыя могуць дапусціць памылкі і памахаць крыламі. 
Той з ігракоў, хто памыліўся, атрымлівае штрафное ачко. Перамагае той ігрок, які ні разу не памыліўся. Праз пэўны час (по дамоўленнасці) гуляючыя мяняюць вядучага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий