Зернявушка

Ляльку робяць увосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а разбіраюць на фрагменты ўвесну, засяваючы зернем з яе першую раллю. Ствараюць абавязкова сваімі рукамі, не дораць і не прымаюць як дар. Сімвал заможжа, дабрабыту, ладу. Ставяць на покуці пад абразамі. А таму Зернявушку адносяць да лялек абярэжных, Берагінь: яна дапамагае ў гаспадаранні, засцерагае ад хвароб, бароніць і ахоўвае, спрыяе ў вырашэнні нейкіх праблем і канфліктаў, мацуе мацярынства. Гэткую ж місію выконвае і лялька Крупенічка, аснову якой таксама складае клуначак з якім-небудзь зернем.

Крыніца: http://www.arhat.by/magichnyya-narodnyya-lyalki/

Комментариев нет:

Отправить комментарий