Хто пачынае дзень?

Эдзі Агняцвет

Раней за ўсіх устаў шафёр,
Пабег да гаража.
Не любіць соннай цішыні,
Гарачая душа!

Ён — неспакойны чалавек —
Хацеў бы сто гадоў
Цагліны цёплыя вазіць
Для новых гарадоў.

Устане рана хлебапёк,
Адчуе смачны пах,
І пойдзе жытні свежы хлеб
З румянцам на шчаках.

Па-свойму радуе маляр
Прыроду і людзей:
Прыносіць колеры вясны
Вясёлы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі,
Спытайся ў чыстых рэк:
— Хто пачынае новы дзень?
— Рабочы чалавек!

Комментариев нет:

Отправить комментарий