Чараўнік

Мэта: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць чараўнікa. Ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ інш.
Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:
—  Добры дзень, чараўнік!
 Чараунік адказвае:
—  Добры дзень, мілыя дзеткі!  Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
—  У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць ixКаго зловіцьтой становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульніpyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий