Мяцёлка

Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вакамер, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.
Aпicaннe гульні: гульню праводзяць на катку або добра ўтаптанай снегавой пляцоўцы. Для гульні кожны ўдзельнiк павінен мець мяцёлку (пучок галінак) i 3-5 ледзякоў (асколкаў лёду або змёрзлых снежак) дыяметрам 5 — 7 см.
На лёдзе (снезе) рысуюць круг дыяметрам 7 — 14 м. У цэнтры яго ставяць адзнаку—«мету». На лініі круга, на аднолькавай адлегласці адна ад адной, кожны iгpoк капае лунку шырынёй 15 — 30 см i глыбінёй 5 — 7 см. Пасля гэтага адзін з iгpaк кладзе лядзяк на «мету», а астатнія — за лініяй круга, ўсе становяцца каля cвaix лунак. Ігрок, лядзяк якога ляжыць на меце, рэкламуе: «Усім разам на гэтым месцы паўвека месці, аднаму замесці»— i стукае мяцёлкай па лёдзе. Iгpaкi бягуць да меты cвaiмi мяцёлкaмімкнуцца замесці лядзяк у сваю лунку. Калі лядзяк замецены, на мету кладзецца другі лядзяк, ігpaкi вяртаюцца да cвaix лунак, i каманду падае наступны iгpoк, які стаіць злева ад папярэдняга. Гульня працягваецца, пакуль не будуць замецены ўсе ледзякі. Пераможцам аб'яўляецца той, хто замяце ў сваю лунку найбольшую колькасдь ледзякоў.
Правілы гульні: у час гульні забараняецца хапаць адзін аднаго рукамі, падстаўляць падножкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий