Люлі-люлі, маленькі…

З народнага

Люлі-люлі, маленькі,
Люлі-люлі, спаценькі!
Прыляцелі гуленькі,
Сталі яны гаварыць:
— Чым малютку накарміць?
Будзем карміць піражком,
Будзем паіць малачком.
Люлі-люлі, спаценькі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий