Калядная каза

Майстар-клас

Каза прыносіць сваім уладальнікам шчаслівыя перамены, радасць, росквіт, сілу духа. Гэта сімвал жыццёвай сілы і добрага настрою. Вельмі падыходзіць гэты абярэг тым, хто нарадзіўся ў год Казы.
Рабіць яе нескладана і займальна, працэс спадабаецца дзецям і дарослым. Варта паспрабаваць.

Для стварэння лялькі вам спатрэбіцца наступны матэрыял: 
1) шпагат;
2) тканіна (пажадана натуральная, мешкавіна, лён прыродных адценняў);
3) нажніцы;
4) тасьма, карункі і інш. для ўпрыгожвання (па жаданню).


Для стварэння першага элемента спатрэбіцца 6 адрэзкаў шпагата па 10-12 см і адзін адрэзак 50-60 см.


Звязваеце на канцы доўгай вяроўкай 6 маленькіх адрэзкаў звычайным вузельчыкам. Затым па спіралі обмотваеце доўгай вяроўкай да супрацлеглага канца.


Фіксуеце канец вяроўкі на іншым канцы, обрэзваеце лішняе, і рогі козачкі гатовыя.


Для казы спатрэбяцца 4 кавалачка тканіны. Самы доўгі кавалак згортваеце бакамі ў сярэдзіну.


Затым складаеце напалову. Гэта будзе цела казы. Маленькі квадрат складаеце па дыяганалі.


У сярэдзіну ўстаўляеце рожкі. І змяшчаеце пад рожкамі па цэнтру вушкі.



Доўгай вяроўкай робіце абмотку, і ў нас атрымалася галава з рожкамі і вушамі. Другі невялікі прамавугольнік тканіны скручваем па шырыні.


Канцы фіксуюцца шпагатам, атрымаліся рукі. Устаўляем іх таксама ў сярэдзіну.


Фіксуем на поясе вяроўкай. Абавязкова перакрыжоўваем. Апошні элемент паслужыць адзеннем козачкі, для гэтага на ім трэба зрабіць 2 невялікіх надрэзы, як на фота.


Апранаем казу. Подвязваем шпагатам.



Лялька гатова!






































Комментариев нет:

Отправить комментарий