Цвічок


Валянціна Коўтун


Хоць маленькі сам цвічок, —
Падстаўляе свой бачок:
— Ты па мне не бойся біць,
Мне ніколі не баліць,
Вастрадзюбы я, жалезны,
Як у масла, ў дрэва лезу.
Малаток бяры у рукі
І, як тата, моцна стукай.
Хочаш — заўтра,
Хочаш — сёння
У сцяну мяне загоніш.
Цяжка толькі навічку,
Малому гультайчыку.
Раз ударыць па цвічку,
А другі —

па пальчыку!

Комментариев нет:

Отправить комментарий