Мароз

Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту.
Апісанне гульні: гуляючыя пры дапамозе лічылкі:
Ты халодны, ты марозны,
Ты ў кажусе, ты ў латусе,
А ў цябе красны нос,
Гэта ты — дзед Мароз! —
выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.
 Правілы гульні: кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз». Замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi ў бaкi не рухацца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий