Чыкі-чыкі, сарока!

Чыкі-чыкі, сарока!
Прыляцела далёка,
Села ў пана на таку,
А пан кажа: - Засяку!
- А, паночку, не сячы,
Буду табе служыці,
Дзеткам кашу варыці,
На прыпечку дзяліці.
Гэтаму дала, гэтаму дала.
А гэтаму - не дала:
- Ты ж, маленькі, круп не драў,
Вады не насіў, дзяжы не мясіў.
Ідзі, малы, па ваду,
Табе кашка на ляду,
А місачка на паліцы,
А лыжачка ў дайніцы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий