Каршун

Мэта: удасканальваць навыкі хуткага перамяшчэння шарэнгай, мяняючы напрамак, выхоўваць смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць каршуна i квактуху. Усе астатнія дзеці — кураняты.
Каршун ідзе на самы канец пляцоўкі — там будзе яго дом i агарод.
Квактуха з куранятамі ідзе на другі канец пляцоўкі— там будзе ix дом. Каршун у cвaiм доме садзіцца i шые мяшочак. Квактуха гаворыць куранятам:
—  Дзеткі, паглядзіце, што там каршун робіць?
Кураняты:
—  Мяшочак шые.
Квактуха:
— Пойдзем да яго спытаем, на што гэта ён мяшочак шые.
Усе ідуць шарэнгай адзін за адным да дома каршуна. Квактуха пытаецца:
—  Каршун! На што ты мяшочак шыеш?
—  Tвaix дзетак лавіць.
Квактуха:   -
—  За што, чаму так?
Каршун:
— Каб у мой агарод не лазілі.
 Квактуха:
—  А што яны ў цябе ў агародзе зрабілі?
 Каршун:
                  - Твае дзеці гарох падзяўблі,
                  Капусту паламалі,
                  Рэпку павыдзіралі,
                  Усе мае грады патапталі!
Каршун ускоквае, махае крыламі кідаецца на куранят. Квактуха не падпускае каршуна да куранят — выстаўляе рукі ўперад, адганяе яго, а сама крычыць: «Кыш! Кыш! Кыш!»
Злоўленых куранят каршун адводзіць да сябе ў дом. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль каршун не зловіць 6 — 7 куранят.
Тады квактуха з астатнімі куранятамі ідзе да каршуна вызваляць cвaix дзяцей.
Квактуха гаворыць:
—  Каршун, адпусці мaix дзіцянятак!
 Каршун пытаецца:
—  А не будуць яны зноў у мой агарод лазіць — гарох дзяўбці, капусту ламаць, рэпку выдзіраць, градкі таптаць?
Квактуха адказвае:
—  Больш не будуць!
 Каршун гаворыць:
—  Калі не будуць, тады адпушчу. Толькі няхай гэтае кураня мне кашулю пашые.
Кураня паказвае рукамі, як кашулю шыюць: кроіць нажніцамі, зацягвае нітку ў іголку, шые i аддае кашулю каршуну. Такім чынам каршун прыдумвае работу для кожнага кураняці, якіх злавіўi адпускае ix.
Правілы гульнікаршун ловіць толькі самае апошняе кураня, выхопліваць куранят з сярэдзіны шарэнгі не дазваляецца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий