Птушкі ляцяць

  Мэта: удасканальваць навыкі кідання мяча адзін аднаму; развіваць вакамер, дакладнасць рухаў, спрыт, сілу.
  Апісанне гульні: 6-8 пар удзельнікаў становяцца ў дзве шарэнгі. У кожнай пары маецца "птушка" - мяч, рукавіца, шапка пэўнага колеру (белага, жоўтага, чырвонага, блакітнага, аранжавага і інш.). У кожнай шарэнзе аднолькавая колькасць птушак. Адзін з гульцоў камандуе: "Птушкі ляцяць!" Гэта сігнал да пачатку гульні. Гулец кідае птушку свайму партнёру. той ловіць яе, адступае на паўкрока назад і ў сваю чаргу кідае яе напарніку. Калі той не зловіць птушку, то садзіцца на зямлю разам з партнёрам у цэнтры паміж дзвюма шарэнгамі, адзін з іх трымае птушку на каленях. Да іх далучаюцца тыя, хто прайграў. Паступова гульцы выбываюць, а шарэнгі разыходзяцца на большую адлегласць.
  Пераможцамі становіцца пара ўдзельнікаў, якая змагла не ўпусціць сваю птушку на самай вялікай адлегласці.

Комментариев нет:

Отправить комментарий