Гуканне вясны

   Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.


Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты святкавання.
  • У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. 
  • У некаторых раёнах вясну пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка).
  • 9 сакавіка спраўляліся Саракі - свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак ”выраяў” (птушыных зграй).
  • У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.
Пасля пераходу на Грыгарыянскі каляндар ўсе праваслаўныя святы ”зрушыліся” на 13 дзён наперад. Саракі ”пераехалі” на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20-х лічбах сакавіка.
Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.
Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся ”вястуном” вясны.

  Крыніца: https://be.wikipedia.org

Веснавыя песні

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!
А зімачку забярыце - у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!
***
 Зіма з летам сустракаецца,
Пра здаровейка пытаецца:
— Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка!
— Ой, здарова была, да халодная зімачка!
— Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
Мяне, зімачку, праклінаюць?
— Бо ты, зімачка, халодная,
Лугі, балоты памарозіла.

Беларускія народныя гульні "Гусі ляцяць!", "Спрытны Верабей",  "Каршун" , "Хворы Верабей", "Гусі-лебедзі і воўк", "А мы проса сеялі",  "У арла".

"Гуканне вясны". Р. Баравікова 
«Сонейка-сонца»
 «Гушкі, гушкі, гушкі»
Т. Кляшторная.  «Шпак»
Я. Крупенька. «Шпак»
Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае»

Беларускія народныя лялькі Птушка-радасць, Птушка
Вяснянка.


Комментариев нет:

Отправить комментарий