Будынак, 1912 год

Будынак пабудавана з цэглы ў пачатку ХХ стагоддзя. П–падобны ў плане аднапавярховы аб'ём выдзелены высокім мансардным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, якая падкрэслена бакавымі двухкалоннымі порцікамі. Сіметрыя фасада падкрэслена прамавугольнымі аконнымі праёмамі. З боку дваровага фасада паўкруглая тэраса.

г. Ліда, вул. Савецкая, 31.


                                                    Крыніца: http://lida.gov.by/ru/istoriko-kulturnoe-nasledie-ru/

Комментариев нет:

Отправить комментарий