Капліца Маці Божай Ружанцавай

Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва манахамі-дамініканцамі. На паўднева-ўсходняй ускраіне вескі, на могілках. Прамавугольны зруб з трохграннай апсідай. Двухсхільны бляшаны дах завершаны на галоўным фасадзе 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай з макаўкай. Трохвугольны шчыт галоўнага фасада мае арачную нішу, у якой устаноўлена драўляная скульптура Хрыста. Фасады гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Капліца – помнік народнага драўлянага дойлідства.
в. Беліца, Лідскі раён

Комментариев нет:

Отправить комментарий