Касцёл Узвіжання Святога Крыжа


Пабудаваны ў 1747(1765?)—1770 г. з цэглы як фарны, верагодна, па праекце віленскага архітэктара І. К. Глаўбіца. Гісторыка-мастацкая значнасць надаецца абразу «Маці Божая з дзіцем», прывезенаму быццам з Візны (з-пад Беластока) у 1376 г. першымі місіянерамі — францысканцамі. Фрэскавы жывапіс выкананы ў вохрыста-умбрыстай каляровай гаме з перавагай блакітна-зялёных таноў. Помнік архітэктуры барока. Касцёл быў абкружаны мураванай агароджай з барочнай брамай (не захавалася).

Комментариев нет:

Отправить комментарий