Ліхаманкі


Ліхаманкі (Трасавіцы) — традыцыйныя анучныя лялькі. Падвешваюць іх звычайна на адной вяровачцы каля коміну.  Іх роля – прыцягнуць да сябе ўвагу ліхадзейкі-хваробы, якая заляцела ў дом. Верылі нашы бабулі, што заляціць злы дух хваробы ў дом у пошуках сваёй ахвяры, убачыць яркіх прыбраных лялек Ліхаманак, падумае, што гэта чалавек, і ўселіцца ў адну з іх. Таму лялек Ліхаманак робяць з яркіх тканін.
Сярэдзіна восені і канец вясны, калі пачынаецца большасць прастудных захворванняў, самы час для вырабу лялек Ліхаманак. Па характары захворванняў і плыні хвароб назіральны народ вылучыў 12 асноўных сясцёр-ліхаманак. У назвах іх імёнаў былі звычайна адлюстраваны сімптомы захворванняў, і ў розных месцах яна былі розныя.

1. Нямея. Сядзела Нямея глыбока пад зямлёй прыкаваная жалезнымі ланцугамі да слупа, а калі ўдавалася ёй вырвацца, то яна з'яўлялася сярод людзей і касіла цэлыя паселішчы, не шкадуючы нікога.
2. Агнея – выклікала жар і высокую тэмпературу.
3. Лядзея – выклікала моцныя дрыжыкі.
4. Гняцея – пазбаўляла апетыту.
5. Грудніца – знясільвала чалавека моцным кашлем.
6. Глухея – закладвала вушы.
7. Ламея-Косткаломка – выклікала боль у суставах.
8. Таемная – жалобу тварыла, ніхто не мог распазнаць яе.
9. Пухнея – выклікала моцныя ацёкі.
10. Жаўцея – выклікала хваробы печані, афарбоўваючы скуру чалавека ў жоўты колер.
11. Карчэя – любіла чужыя жылы на свае кулачкі намотваць, прымушаючы пакутаваць ад болю.
12. Гладзея – парушае сон.
13. Трынаццатая Кумоха – самая старэйшая, «найбольшая» з іх і самая злая. Менавіта Кумоха пасылае сваіх сясцёр у свет людзей – «калаціць, грэшнае цела мучыць і белыя косці ламаць».
Ліхаманкі адрозніваюцца па манеры вырабу:

• зімовыя - на палачках, іх робяць пальцавага памеру (Кумоха сярэдні, астатнія безыменныя), і жывуць яны купкай,
• а вясновыя ліхаманкі - з анучы і ў рад на нітачцы круцяцца.
 Лялькі звязваюць паміж сабой ніткай, альбо робяць для іх канверт з тканіны або скрыначку – яны павінны стаяць разам. Раз у год лялькі трэба мяняць, лічыцца, што яны сваё адпрацавалі. Старыя лялькі спальвалі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий