Еўдакія Лось

Еўдакія Лось нарадзілася 01.03.1929 г. у вёсцы Старына Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыла Глыбоцкую педнавучальню ў 1948 годзе, у 1955 годзе - філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. У 1960 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, зноў працавала ў Вучэбна-педагагічным выдавецтве БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975-1977 гг. - галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». 
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
Памерла 03.07.1977 г.
Выступіла ў друку ў 1948 годзе (полацкая газета «Большевистское знамя», часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). 
Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 г. у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».
Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С.Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).


Комментариев нет:

Отправить комментарий